July 3rd, 2013

«...трэба дома бываць часцей.»

Быў на выхадных у Мінску. Першы раз за апошнія 4 гады. Не ведаю, як апісаць; Мінск назаўжды застаецца для мяне найпрыгожым і найкаханым горадам на зямлі. Так, з аднаго боку, на адлегласці радзіму кахаць лягчэй, але таксама гняце гэта адлегласць неслаба, нават такая невялікая. Захацелася штосьці напісаць, перапаўняе. :-)